Украінскіх жанчын-вайскоўцаў, якіх узялі ў палон, везлі праз Беларусь у Бранск

Украінскіх жанчын-вайскоўцаў, якіх узялі ў палон, везлі праз Беларусь у Бранск

Украінскіх жанчын-вайскоўцаў, якіх расіяне ўзялі ў палон, везлі праз Беларусь у Бранск. Там, як сцвярджае ўпаўнаважаная Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава, іх катавалі, з іх здзекаваліся.

"Зняволеных распраналі дагала ў прысутнасці мужчын, прымушалі прысядаць, стрыглі валасы і пастаянна праводзілі допыты, намагаючы зламаць маральна, піша Дзянісава. — Некаторых... прымушалі ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх сюжэтаў, патрабуючы перайсці на рускую мову".

Упаўнаважаная Вярхоўнай рады заяўляе пра парушэнне Расіяй Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Яна звярнулася ў ААН і АБСЕ з залікам улічыць гэтыя парушэнні.

Як нагадвае hromadske.ua, 1 красавіка адбыўся абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. На радзіму вярнуліся 86 украінскіх вайскоўцаў, сярод іх — 15 жанчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі