Украінскія адвакаты занепакоеныя ціскам на іх беларускіх калегаў

Адпаведная заява змешчаная на сайце асацыяцыі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 29 снежня Мінюст Беларусі заявіў, што абаронцы фігурантаў справы Плошчы груба парушалі правілы прафесійнай этыкі і закон аб адвакатуры. Нібыта гэтыя адвакаты злоўжывалі сваім правам на абарону іншых асобаў, у скажоным свеце падавалі інфармацыю пра ход следства і магчымасць рэалізацыі права сваіх падабаронных на юрыдычную дапамогу, а таксама пра стан здароўя зняволеных і ўмовы іх утрымання. Адвакаты таксама нібыта тэндэнцыйна падавалі інфармацыю наконт працы праваахоўных органаў краіны, заяўлялі ў Мінюсце. Да шэрагу адвакатаў ужылі санкцыі.

Дзеянні Мінюста Беларусі ўкраінскія юрысты расцэньваюць як “умяшанне ў дзейнасць адвакатаў і парушэнне свабоды слова”. Таму праўленне Асацыяцыі юрыстаў Украіны выказвае спадзеў, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава будзе гарантаваць незалежнасць адвакатуры, што з’яўляецца гарантам абароны правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі