Украінскія мытнікі знайшлі ў беларуса выбухоўку (фота)

На беларуска-украінскім памежным пераходзе "Дольск", што на Валыні, украінскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў увезці ва Ўкраіну самаробную выбуховую прыладу. Пра гэта паведамляюць "Валынскія навіны"  Пры папярэднім аглядзе аўтамабіля беларуса выбухоўку пачуў службовы сабака. У выніку паглыбленага агляду была знойдзеная 16-сантымятровая трубка з электрычнымі правадамі.

Кіроўца заявіў, што ў трубцы знаходзіцца порах і прылада прызначаны для глушэння рыбы на вадаёмах.

Зараз кіроўца разам з аўтамабілем і выбуховай прыладай перададзены супрацоўнікам Службы бяспекі Ўкраіны для далейшага разбіральніцтва і прыняцця прававога рашэння.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі