Украінскія СМІ: Мілеўскі завяршыў кар’еру
Былы форвард кіеўскага “Дынама” і зборнай Украіны завяршыў кар'еру гульца, сцвярджае Еспресо.tv, спасылаючыся на крыніцу, набліжаную да футбаліста.
Прапаноў па працаўладкаванню ў 29-гадовага нападаючага няма і гульнявой формы ён ужо не набярэ, інфармуе крыніца. Паводле журналістаў, менавіта нездавальняючы фізічны стан Мілеўскага стаў прычынай зрыву яго пераходу ў казахскі “Актабэ”, а ня рознагалоссі з былой камандай футбаліста.
Апошнім клубам Арцёма Мілеўскага быў турэцкі “Газіянтэпспар”, кантракт з ім футбаліст разарваў ў канцы мінулага года.
Мілеўскі добра вядомы ў Беларусі. У свой час нападаючы адмовіўся выступаць за зборную нашай краіны і з’ехаў ва Украіну, грамадзянства якой прыняў.