Украінскія войскі вызвалілі шэраг гарадоў і мястэчак Кіеўшчыны
31 сакавіка — 1 красавіка ўзброеныя сілы Украіны занялі Гастомель, Бучу, Барадзянку, Іванкаў і іншыя мястэчкі Кіеўскай вобласці. Расіяне дэманстратыўна пакінулі іх, адыйшоўшы на тэрыторыю Беларусі.
Гэта суправаджалася слёзнымі выступамі расійскіх прапагандыстаў пра тое, што ў цяжкі час расійскаму войску патрэбная падтрымка. Сям-там замест слова "спецаперацыя" нават праскоквала слова "вайна".
Разам з тым, украінскае войска страціла кантроль над горадам Ізюм у Харкаўскай вобласці. Ён знаходзіцца на шляху з Харкава ў Славянск і Краматорск і ўскладняе абарону ўкраінцамі гэтых гарадоў, якія атакуюць з усходу і з поўдня — з тэрыторый так званых "ДНР" і "ЛНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.