Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу
На выбарах прэзідэнта Ўкраіны большасць украінскіх выбарцаў у Беларусі аддалі галасы Віктару Януковічу. Яўка выбарцаў на двух участках склаў крыху больш за 10%. На ўчастку ў амбасадзе ў Мінску за Януковіча прагаласавалі 444 выбарцы (63,51% ад агульнага ліку), за Цімашэнка — 218 (31,18%), паведамляе БелаПАН.
Па звестках генеральнага консульства Ўкраіны ў Брэсце, на брэсцкім участку прагаласавалі 349 выбарнікаў. З іх 230 чалавек (65,9%) аддалі галасы Януковічу, 108 (30,9%) — Цімашэнка.
У цэлым па выніках падліку 88,5% бюлетэняў па замежнай акрузе пакуль лідзіруе Юлія Цімашэнка, якая набрала 56,35% галасоў. У Віктара Януковіча — 38,37%.