Украіну атакуюць іранскія дроны "Шахед", выпушчаныя ў Расіі
Shahed / Ілюстрацыйнае фота з Telegram
Украіну атакуюць іранскія дроны "Шахед", выпушчаныя ў Расіі. Пра гэта сведчыць маркіроўка на дронах-камікадзэ, заявіла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк.
"Тое, што на рэштках тых "Шахедаў", якія былі знойдзеныя пасля апошніх нападаў, былі ўжо маркіроўкі да прыкладу кірыліцай, кажа пра тое, што вытворчасць у іх ужо расійская", — цытуе яе словы rbc.ua.
Дагэтуль Украіну атакавалі "Шахеды", якія збіраліся ў Іране і рознымі шляхамі перапраўляліся ў РФ. Цяперашняя так званая "Герань-2" мае адрозненні ад іранскіх Shahed. Яна атрымала новую баявую частку, якая маркіруецца кірыліцай замест лацінкі і абсталявана вальфрамавымі шарыкамі, адзначае выданне. Днямі пра гэта ж паведаміла ўкраінскае выданне Defense Express.
Як піша meduza.io, вытворчасць іранскіх дронаў-камікадзэ "Шахед" размешчана ў Татарстане. У масавай зборцы баявых дронаў з іранскіх камплектуючых удзельнічаюць студэнты каледжа, некаторым з іх па 15-16 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.