В.Гарбачоў: "Людзі з Еўропы скажуць ім: "Хлопцы, у вас жа ёсць праблема"
Актывісты грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", зарэгістраванага ва Украіне, звярнуліся да еўраструктураў з заклікам выступіць на абарону беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Як гаворыць у інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня праўлення аб'яднання Віктар Гарбачоў, паколькі беларускія чыноўнікі не хочуць пачуць голасу прадпрымальнікаў, дакумент да іх дойдзе праз камітэты Савета Еўропы, АБСЕ, ЕС.
Вось што кажа Віктар Гарбачоў: "Чыноўнікі, дзе б яны не былі, у Афрыцы, Беларусі, перыядычна сустракаюцца з нейкімі прадстаўнікамі з суседніх краін. Праводзяць нейкія мерапрыемствы, семінары, сустрэчы на вышэйшым узроўні. Таму мы плануем, што наш зварот праз прадстаўнікоў еўрапейскіх структур будзе прадастаўлены нашым чыноўнікам. Г. зн. людзі з Еўропы будуць гаварыць ім: "Хлопцы, у вас жа ёсць праблема. Вы глядзіце, вырашайце яе, каб не было тых падзеяў, якія здарыліся зімой 2007-2008 гадоў".
Адзначым, што аўтары звароту засяроджваюць увагу на нявырашаных праблемах індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі. У прыватнасці яны пішуць, што з пачатку 2009 года, паводле прэзідэнцкага ўказа № 760, не змогуць працаваць і тыя ІП, якія выкарыстоўваюць у якасці наёмных працаўнікоў сваіх найбліжэйшых сваякоў.
Таксама еўрачыноўнікаў інфармуюць пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў вулічных акцый пратэсту прадпрымальнікаў.