Ул. Барадач: Канцэрт трэба было спыніць, бо выбухі маглі працягвацца

Начны выбух у Мінску, дзеяні праваахоўных органаў і прысутнага там Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю Еўрарадыё каментуе экс-камандзір брыгады спецназу палкоўнік Уладзімір Барадач. Ён не разумее, чаму выбух быў кваліфікаваны як "хуліганства". "Калі беларусы гатовыя так "хуліганіць", гэта пастрашней Чачэніі будзе", - кажа Барадач.

На нашую просьбу ацаніць дзеянні Лукашэнкі, які пасля выбуху разам з аховай наведаў месца здарэння, Барадач сказаў наступнае:

"Гэта альбо вельмі мужны крок чалавека, альбо прадуманы крок... Праваахоўныя органы ведалі, што гэта такое, і трэба было чакаць і другога, і трэцяга выбуху. Бо невядома ж якія мэты ставілі перад сабой арганізатары выбуху...".


Уладзімір Барадач лічыць, што канцэрт трэба было спыніць, а праваахоўныя органы мусілі чакаць ад "хуліганаў" іншых неадэкватных дзеянняў (як высветлілася, небеспадстаўна - было ж знойдзена другое выбуховае прыстасаванне, якое не ўзарвалася). У выпадку магчымых наступных выбухаў пацярпелі б людзі, якія б нават не здагадваліся б, што здарылася, бо іх не папярэдзілі пра небяспеку.

У той жа час Барадач не думае, што адбылася правакацыя:

"Я не думаю, што была нейкая правакацыя. Бо ў выпадку правакацыі ўжо было б арыштавана зацікаўленым бокам шмат людзей. Планава былі б арыштаваныя людзі. Хтосьці ўжо сазнаўся б... Наўрадці гэта была акцыя, каб разабрацца з іншадумцамі.
Верагодна, усё ж былі людзі, якія зрабілі гэта. Іншая справа, якія мэты яны пераследавалі? Можа яны не дайшлі да мэты? Можа хтосьці хваляваўся і спрацавала гэтае прыстасаванне?".

Цалкам інтэрв'ю з Уладзімірам Барадачом з'явіцца на нашым сайце. Сачыце за абнаўленнямі.

Глядзіце таксама нашыя матэрыялы на тэму выбуху ў Мінску:

Некаторых ахвяраў выбуху літаральна нашпігавала гайкамі

Кур'ян: Я не бачыў нічога звышасаблівага, але канцэрт быў скарочаны

Ранішнія фота з месца выбуху ў цэнтры Мінску

Дзяніс Маманаў: Я ведаю, як выбухае граната. Учорашні выбух быў мацнейшы

М. Статкевіч: На апазіцыю спрабавалі павесіць і выбух у Віцебску


Сведка: На месцы выбуху я бачыў хлопца, у якога адарвала руку

Ярмоленка: Я быў там з унукам, але з'ехаў пасля гімна


Партыя БНФ раіць уладзе "надалей лепей дбаць пра бяспеку людзей"


Сведка: Пасля выбуху пад'ехаў аўтамабіль з прэзідэнтам


Віцебскія выбухі 2005-га: як гэта было і чым скончылася

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі