Улада ў Кыргізстане перайшла да апазіцыі, прэзідэнт Бакіеў уцёк з Бішкека
Улада ў Кыргізстане, дзе ў сераду праходзілі масавыя акцыі пратэсту, цалкам перайшла да апазіцыі. Такую заяву зрабіла кіраўніца апазіцыйнага ўраду народнага даверу Роза Атунбаева. Паводле яе слоў, прэм'ер-міністр Усенаў напісаў заяву аб адстаўцы, а месцазнаходжанне прэзідэнта Бакіева невядомае, паведамляе РИА Новости.
Тым часам, агенцтва Франс Прэс паведамляе са спасылкай на супрацоўнікаў аэрапорта "Манас", што прэзідэнт Курманбек Бакіеў на невялікім самалёце пакінуў Бішкек у суправаджэнні некалькіх чалавек. Нібыта, самалёт паляцеў у Казахстан, але ўлады гэтай краіны гэтай інфармацыі не пацвердзілі.
Паводле іншых звестак, Бакіеў знаходзіцца на поўдні краіны, дзе традыцыйна мае падтрымку.
Паводле апошніх звестак у сутыкненнях у Бішкеку загінулі 47 чалавек (усе яны былі забітыя з агнястрэльнай зброі), сотні былі параненыя.