Уладальнік Кубка Беларусі па футболе згуляе з польскім "Лехам"

З польскім "Лехам", які заняў у чэмпіянаце Польшчы 4-е месца, у розыгрышы Кубка Інтэртота згуляе ўладальнік Кубка Беларусі па футболе.  Ім будзе альбо салігорскі "Шахцёр", альбо жодзінскае "Тарпеда". Менавіта яны 18 траўня сустракаюцца ў фінальным паядынку Кубка Беларусі. Матчы "Леха" з беларускім клубам адбудуцца 21-22 і 28-29 чэрвеня.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі