Улады абвінавацілі Лябедзьку ў “недэмакратызме”
Аб’яднаная грамадзянская партыя ў сваёй дзейнасці не выконвае “прынцыпы дэмакратызму і законнасці”. Такое меркаванне выказаў начальнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Мінюсту Алег Сліжэўскі, ад імя якога кіраўніцтву апазіцыйнай партыі быў накіраваны ліст. Прадметам увагі ўладаў сталі паводзіны старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
Спасылаючыся на некаторыя публікацыі, Міністэрства юстыцыі наракае на яго дзеянні, сярод якіх — удзел палітыка ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы пасля парламенцкіх выбараў. Мінюст нагадаў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам “асоба, якая выступае ад імя юрыдычнай асобы, павінна дзейнічаць добрасумленна і разумна”.
На гэтай падставе Сліжэўскі і зрабіў выснову, што АГП не выконвае “прынцыпы дэмакратызму і законнасці”, паведамляе сайт АГП.