Улады адмовіліся будаваць свінакомплекс каля Маладзечна

Свінакомплекс на 100 тысяч галоў, які збіралася будаваць кампанія "Велес-міт", пабудаваны не будзе. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на першага намесніка старшыні Маладзечанскага райвыканкама Генадзя Бажко. Свінакомплекс збіраліся паставіць каля вёскі Мойсічы, за тры кіламетры ад Маладзечна.

Нагадаем, што планы будаўніцтва свінакомплексу выклікалі вялікі розгалас у грамадстве. Супраць гэтага былі сабраныя некалькі соцень подпісаў. 1 снежня ў Маладзечанскім райвыканкаме адбыліся грамадскія слуханні на гэтую тэму.

Дарэчы, маладзечанскія ўлады пакуль што не адмовіліся ад планаў будаўніцтва другога свінакомплексу. Яго кампанія "Велес-міт" хоча паставіць каля вёскі Соўлава ў Маладзечанскім раёне.

Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі