Улады Барысава паспрабавалі сарваць онлайн-канферэнцыю Някляева
11 сакавіка лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў прыбыў у Барысаў для ўдзелу ў абвешчанай загадзя онлайн-канферэнцыі. Анонс мерапрыемства з'явіўся ў газеце "Борисовские новости" 10 сакавіка. Але як толькі Някляеў прыехаў у рэдакцыю барысаўскай газеты, адразу ж перастала працаваць тэлефонная лінія, паведамляе "Беларускі партызан". Пакуль што задаць пытанні лідэру кампаніі "Гавары праўду!" можна па дадатковым тэлефоне ў Барысаве: 8-0177-73-94-21.