Улады бяруць пад кантроль камп'ютарныя гульні і навучальныя праграмы

Аналог міжнароднай арганізацыі ESRB (Entertainment Software Rating Board), якая накладае ўзроставыя абмежаванні на гульні і пазнаваўчы софт, з'явіцца ў Беларусі з падачы Міністэрства адукацыі. Гэтае ведамства збіраецца пільна сачыць за зместам і якасцю гульнявога кантэнту. Пакуль не вядома, якія спецыялісты ўвойдуць у адмысловую экспертную групу. Як піша «Ежедневник», не выключана, што ацэньваць гульні і навучальныя праграмы будуць самі чыноўнікі Мінадукацыі пры падтрымцы калег з профільных ведамстваў.

На гэты момант міністэрства ўжо распрацавала патрабаванні да лічбавых падручнікаў і электронных сродкаў навучання, да якіх эксперты адносяць і камп'ютарныя гульні. Адмыслоўцы лічаць, што лічбавыя падручнікі павінны змяшчаць у першую чаргу мультымедыйны складнік (відэа, гук), вокладку (на думку экспертаў Мінадукацыі, гэта - тытульны экран), гіперспасылкі і сістэму пошуку па тэксце. У сваю чаргу, электронныя сродкі навучання могуць лічыцца эфектыўнымі пры наяўнасці імгненнай зваротнай сувязі (інтэрактыўнасці), магчымасці візуальнага мадэлявання і абнаўленні інфармацыі праз Інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі