Улады Гродна не дазваляюць рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках
На працягу апошняга месяца ўлады Гродна не дазваляюць у грамадскім транспарце рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках. Вось што кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё прадстаўнік Бацькоўскага камітэту Ігар Кузьмініч:
“Рэкламу мы давалі ў тралейбусах, а таксама ў прэсе, але найбольш гучнай была рэклама ў тралейбусах. Яе забаранілі праз некалькі дзён пасля таго, як яна пачала гучаць. Пазней, 17 снежня, мяне папрасілі даць на ўзгадненне рэкламу. І ўжо месяц чатыры сказы рэкламы не могуць быць узгоднены!”
Аднак у аўторак на Кузьмініча нарэшце выйшаў загадчык адзела адукацыі гродзенскага гарвыканкама Сяргей Блажэй. Ён прапанаваў сустрэчу, якую запланаваў на суботу.
Дарэчы, за гэты месяц Бацькоўскі камітэт, які займаецца стварэненем беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках горада, не сядзеў без справы. Была праведзена беларуская ялінка, а на Новы год 19-ць дзетак атрымалі падарункі, што былі сабраныя беларусамі з Нью-Ёрку.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна