Улады Кыргызстана настойваюць на выдачы Бакіева

Улады Кыргызстана накіравалі ў Беларусь паўторны запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева. Пра гэта 13 ліпеня паведаміў кіраўнік спецслужбаў Кыргызстана Кенешбек Душабаеў. Па словах кіраўніка спецслужбаў, якія перадае агенцтва 24kg, Кыргызстан, нягледзячы ні на што, будзе патрабаваць у Беларусі выдачы збеглага экс-прэзідэнта .

"Калі ў гэты раз не будзе дадатнага выніку, мы не будзем адчайвацца і працягнем атакаваць Беларусь да чаканага выніку", - заявіў Душабаеў.

Нагадаем, што Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Генеральная пракуратура Беларусі прыняла рашэнне не выдаваць Курманбека Бакіева ў адказ на папярэдні запыт Кыргызстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі