Улады прадаюць дом фермера, які не вярнуў банку мільён долараў

На продаж выстаўлены дом фермера з Івацэвіцкага раёна, які не здолеў вярнуць банку пазыку ў 1 мільён долараў.
У снежні мінулага года супраць фермера Віктара Крываля была распачата крымінальная справа за тое, што ён атрымаў у адным з мінскі банкаў крэдыт у памеры 2,5 мільярда рублёў і не вярнуў яго.

Пад якую маёмасць узяў старшыня фермерскай гаспадаркі ў вёсцы Яглевічы такую пазыку дагэтуль застаецца загадкай.

Уладныя структуры вырашылі забраць у фермера хаця б тое, што ў яго засталося. Цяпер Брэсцккі абласны суд рэалізуе дом Крываля ў прыгарадзе Івацэвічаў.

Ацэначны кошт будынка 50 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Івацэвічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі