Улады Румыніі закрылі расійскі нафтаперапрацоўчы завод

Прадстаўнік кампаніі "Лукойл” ужо падцвердзіў агенцтву Reuters, што НПЗ не працуе. Румынскія СМІ паведамляюць, што "Лукойл" у пятніцу пачаў працэдуру прыпынення працы НПЗ "Петратэл". Гэта здарылася пасля таго, як пракуратура Румыніі пачала расследаванне па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.

Супрацоўнікі пракуратуры, паліцыі і мытнай службы Румыніі правялі на мінулым тыдні ператрусы ў офісах пяці кампаній, якія кантралююцца "Лукойлам". Шкоду ад меркаванай супрацьзаконнай дзейнасці румынская пракуратура ацэньвае ў 230 мільёнаў еўра. "Лукойл" мае ў Румыніі сетку з прыкладна 300 заправак. Завод "Петратэл" быў набыты ў 1998 годзе, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі