Улады Валожына зэканомілі на навагодняй ялінцы

Валожынскія ўлады на Новы год вырашылі абысціся без усталявання ў цэнтры гораду ссечанай яліны або штучнай металічнай канструкцыі. Там проста ўпрыгожылі адну з блакітных ялінаў, якія растуць у скверы на плошчы Свабоды. Зэканомілі на гэтым 50 мільёнаў рублёў.

Як выяўляецца, найдаражэй абыходзіцца набыццё і транспартоўка яліны. Дарэчы, летась навагодняе дрэва ўвогуле павалілася.

Паводле начальніка мясцовага аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоля Аліева, каля жывога дрэва можна абсталяваць пляцоўку і там дастаткова месца, каб вадзіць карагоды, піша kraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі