Улады Венесуэлы перад Калядамі канфіскавалі 4 мільёны цацак

Улады Венесуэлы перад Калядамі канфіскавалі 4 мільёны цацак

Венесуэльская паліцыя арыштавала дваіх менеджэраў кампаніі Kreisel, якая займаецца імпартам дзіцячых цацак. Яны абвінавачваюцца ў спекуляцыі — закупцы таннага тавару дзеля перапродажу па больш высокім кошце. Таксама кампанію абвінавацілі ў тым, што яна прытрымлівала цацкі на складах перад Калядамі дзеля стварэння ажыятажнага попыту.

У кампаніі канфіскавалі 4 мільёны цацак, перадае ВВС. Цяпер іх прададуць па больш нізкім кошце. Агенцтва па абароне правоў спажыўцоў Венесуэлы заявіла, што не дазволіць “эканамічным злачынцам” пазбаўляць венесуэльскіх дзяцей цацак.  

На мінулым тыдні ўрад Венесуэлы загадаў прыватным кампаніяў перад Калядамі панізіць кошты на цэлы шэраг тавараў. Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура часта абвінавачвае прыватны бізнэс у тым, што менавіта ён нясе адказнасць за эканамічны крызіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі