Улады вырашаюць, ці даваць дазвол на перапахаванне жаўнераў Напалеона

Амбасада Францыі ў нашай краіне просіць у беларускіх уладаў дазволу на перазахаванне парэшткаў напалеонаўскіх жаўнераў.  Летась у Вілейскім раёне пашуковікі знайшлі парэшткі 224 французскіх жаўнераў. Зараз французскія дыпламаты маюць намер арганізаваць іх перапахаванне ў Барысаўскім раёне каля пераправы адступаючых войскаў Напалеона праз Беразіну.

Там ужо ёсць дагледжаная магіла французскіх вайскоўцаў. Аднак Брылёўскае поле на Барысаўшчыне з’яўляецца гісторыка-ахоўнай зонай, а таму для правядзення работ патрабуюцца дадатковыя ўзгадненні з Міністэрствам культуры, Мінскім аблвыканкамам, вілейскімі і барысаўскімі мясцовымі ўладамі.

Барысаў электронны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі