Уладзімір Арлоў у свой дзень нараджэння піша эратычны твор

Славутаму пісьменніку-гісторыку Уладзіміру Арлову сёння споўнілася 57 гадоў
Спадар Арлоў, як і належыць, сустрэў Дзень нараджэння за сталом. Аднак не за сталом з пітвом і стравамі, а, як сапраўдны пісьменнік, за сталом пісьмовым.

Уладзімір Арлоў: “Я, як нашчадак, хай сабе і ў далёкім калене, цыганоў, люблю сустракаць дні нараджэння ў вандроўцы. Але сёлетні будзе выняткам з правіла – у вандроўку я выпраўлюся толькі заўтра, гэта будзе вандроўка разам з сябрамі на адну з беларускіх выспаў. А сённяшні дзень я (вось і ў гэтыя хвіліны) сяджу за камп’ютэрам – пішу кароткі літаратурна-мастацкі твор, спадзяюся да канца Дня нараджэння паставіць апошнюю кропку. Гэта будзе твор пра маё першае эратычнае перажыванне…”

Каманда Еўрарадыё віншуе спадара Уладзіміра Арлова з Днём нараджэння. Зычым самі сабе ўзяць у спадара Арлова інтэрв’ю на ягонае 100-годдзе!..


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі