Уладзімір Арзуманян з Арменіі стаў пераможцам дзіцячага "Еўрабачання-2010"

Пераможца міжнароднага дзіцячага конкурса песні "Еўрабачанне-2010" вызначыўся ў суботу вечарам. На фінальным шоў у "Мінск-Арэне" выступілі выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў з 14 краін: Беларусі, Арменіі, Бельгіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі, Македоніі, Мальты, Малдовы, Нідэрландаў, Сербіі і Швецыі. Перамогу святкаваў Уладзімір Арзуманян (на здымку) з Арменіі. На другім месцы — Расія, на трэцім — Сербія, на чацвёртым — Грузія. Прадстаўнік Беларусі 13-гадовы Данііл Казлоў заняў пятае месца.




Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі