Уладзімір Халіп: хатні арышт — больш вычварная форма катавання
Змяшчэнне Ірыны Халіп пад хатні арышт — гэта больш вычварная форма катавання, лічыць бацька журналісткі Ўладзімір Халіп.
З яго словаў, згодна з умовамі хатняга арышту, Ірына не можа падыходзіць да вокнаў, выйсці на прагулку са сваім сынам Данілам. Ёй забаронена карыстацца любымі формамі сувязі, адказваць на званкі па тэлефоне і гэтак далей.
З ёй увесь час два чалавекі, якія не падпускаюць яе нават да ўваходных дзвярэй у кватэру. Дапускаюць да Ірыны Халіп толькі бацьку і маці. Бацькі ж павінны прыносіць ёй прадукты з крамы.
Разам з тым Уладзімір Халіп у інтэрв’ю БелаПАН паведаміў, што стан яе здароўя “нармальны”. Яна трымаецца, наколькі гэта магчыма ў яе сітуацыі.