Уладзімір Халіп паўторна праапераваны
Пра гэта паведаміла БелаПАН яго жонка Люцына Халіп. Паводле яе слоў, аперацыю правялі сёння ў аддзяленні афтальмалогіі Мінскай 3-й гарадской клінічнай лякарні ў сувязі з адслаеннем у мужа сятчаткі правага вока. Першая аперацыя адбылася 4 студзеня.
Як раней паведамлялася, праблемы са зрокам у кінадраматурга пачаліся 20 снежня, пасля перанесенага стрэсу ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску, калі журналістка Ірына Халіп і яе муж экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.