Уладзімір Кацора выйшаў на волю, але галадоўку працягвае
Лідэр гомельскай кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора сёння выйшаў на волю з ізалятара часовага ўтрымання.
Ён заявіў, што працягне сухую галадоўку да таго часу, пакуль не атрымае адказ па сутнасці на сваю касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд, і пакуль незаконнае, па яго меркаванн, рашэнне суда Цэнтральнага раёна не будзе адменена, перадае БелаПАН.
Нагадаем, палітык правёў трое сутак у ізалятары згодна з рашэннем раённага суда Гомеля за "парушэнне правіл правядзення масавага мерапрыемства".
Уладзімір Кацора ўдзельнічаў у акцыі "Ланцуг неабыякавых людзей", якая адбылася 7 траўня з нагоды 10-й гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.
Падчас суда Кацора заявіў аб незаконнасці пераследу актывістаў апазіцыі і ў знак пратэсту аб’явіў сухую галадоўку.