Уладзімір Клічко: звер ува мне прачнуўся ў Беларусі (відэа)

У бокс Уладзімір прыйшоў дзякуючы свайму старэйшаму брату Віталю.  А свой другі бой будучы чэмпіён правёў у Гомелі.



"Я памятаю мой першы паядынак у школе-інтэрнаце, у якую я паступіў пазней. Свой першы паядынак я прайграў. Мне здаецца, што я выйграў, але так атрымалася, што бой аддалі іншаму. Мой другі паядынак быў у мястэчку Гомель у Беларусі. Гэта было ў цырку. Я заходжу ў рынг, святло лямпаў, прыступкі да рынга, у мяне трасуцца ногі. Я настолькі перажываў — думаў, да рынга не дайду. Але ў той момант, калі я пераступіў ліны і сфакусаваўся на суперніку — штосьці здарылася. Ува мне прачнуўся звер. Не мыш. І вось гэта адчуванне мяне пераследвае на працягу ўсёй маёй кар'еры", паведаміў Уладзімір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі