Уладзімір Кобец: У ізалятары працаўнікі пракуратуры мяне не наведвалі
На волю выйшаў Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. За кратамі ён знаходзіўся ад 21 снежня. "На волі многае для мяне — навіна", — гаворыць нядаўні вязень "амерыканкі".
Яго збіраліся выпусціць яшчэ перад каталіцкімі Калядамі, але ў апошні момант "перадумалі", распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Уладзімір Кобец.
"Учора позна ўвечары вельмі нечакана для мяне, выклікалі на допыт чарговы, пасля якога ўручылі паперу пра змяненне меры ўтрымання і падпіску пра нявыезд", — кажа Кобец. Усю ноч ён прагаварыў з жонкай — яе і дзяцей ён не бачыў 36 дзён. А яшчэ Ўладзімір Кобец шмат чытае, каб "сабраць для сябе інфармацыю пра тое, што адбывалася на волі". Паводле яго слоў, у СІЗА КДБ інфармацыя трапляла найперш з газет, але была гэта пераважна дзяржаўная прэса. "Таму многае для мяне — навіна", — гаворыць нядаўні вязень "амерыканкі".
Еўрарадыё пацікавілася ў Кобеца, ці наведваў яго ў камеры прадстаўнік Генпракуратуры. Нагадаем, сёння на прэс-канферэнцыі генпракурора Рыгора Васілевіча было заяўлена, што вязняў СІЗА КДБ наведваў супрацоўнік і, нібыта, ніякіх скаргаў не было. Уладзімір Кобец кажа, што да яго ён не прыходзіў. "Але чаго скардзіцца? Гэта турма, а не санаторый, і ўмовы там адпаведныя", — кажа ён.
Уладзімір Кобец гаворыць, што ён не пісаў ніякіх "прашэнняў" ці лістоў. Яго статус не змяніўся — ён па-ранешаму абвінавачаны па справе аб "масавых беспарадках".
"Хочацца верыць, што гэта пачатак выхаду людзей, тых, хто там застаецца. Вельмі важна цяпер думаць, якім чынам дапамагчы тым, хто там, за кратамі, як дамагчыся іх хутчэйшага вызвалення", — сказаў Кобец.
фота: Юліі Дарашкевіч