Уладзімір Навасяд зноў паспрабуе зарэгістраваць Партыю свабоды і прагрэса
Правядзенне ўстаноўчага з'езда Партыі свабоды і прагрэса запланаванае на 29 сакавіка. Паводле слоў лідэра аргкамітэта па яе стварэнні Ўладзіміра Навасяда, у Мінску мусяць сабрацца 120-150 дэлегатаў, якія прадстаўляюць да 1,5 тысячы чалавек. БелаПАН нагадвае, што Навасяд спрабуе зарэгістраваць партыю ўжо чацвёрты раз. Першы ўстаноўчы з'езд прайшоў яшчэ ў 2003 годзе. Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі з-за выяўленых у дакументах неадпаведнасцяў дзеючаму заканадаўству, парушэнняў у парадку стварэння партыі.