Уладзімір Някляеў заявіў, што ідзе ў прэзідэнты

Такая заява лідэра кампаніі "Гавары праўду!" з'явілася на сайце "Маладога Фронту". Моладзевая арганізацыя правяла бліц-апытанне палітыкаў, якія заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. На пытанне "Чаму вы вырашылі балатавацца ў прэзідэнты?" Уладзімір Някляеў адказаў: "Каб стаць прэзідэнтам". Атрымаць каментар самога палітыка наконт гэтай заявы Еўрарадыё не здолела: Някляеў цяпер знаходзіцца па-за межамі краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі