Уладзімір Ваўчкоў прайграў учорашні матч Кубка Дэвіса

Уладзімір Ваўчкоў прайграў учорашні матч Кубка Дэвіса перуанцу Луісу Орна.
У суботу яны працягнулі свой паядынак, спынены напярэдадні з-за наступлення цемры (тэнісны корт у Ліме не абсталяваны электрычным асвятленнем). У пятніцу перавага была на баку Ваўчкова – 6:3, 7:6 (7:4), 4:6.

У суботу Орна выйграў два сета – 6:4 і 6:2 – і ўвесь матч. Нагадаем, у пятніцу пацярпеў паразу і Максім Мірны. Таму зараз у матчы Беларусь – Перу лік 0:2.

Неўзабаве ў Ліме пачнецца парны матч.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі