Уладзімір Зяленскі падоўжыў ваеннае становішча ва Украіне
Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падоўжыў ваеннае становішча ва Украіне. Яно будзе дзейнічаць яшчэ месяц: ад 26 сакавіка да 25 красавіка.
Інфармацыя аб гэтым апублікавана на сайце Вярхоўнай Рады Украіны.
Ваеннае становішча ва Украіне ўведзена 24 лютага, у дзень нападу Расіі на краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.