Уладзімір Зяленскі выступіў падчас цырымоніі адкрыцця Канскага кінафестывалю

Уладзімір Зяленскі выступіў падчас цырымоніі адкрыцця Канскага кінафестывалю

17 траўня Уладзімір Зяленскі па відэасувязі з Кіева выступіў падчас цырымоніі адкрыцця 75-га Канскага кінафестывалю. "Мы працягваем змагацца, — эмацыйна гаварыў прэзідэнт Украіны. — У нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць змагацца за нашу свабоду". Ён казаў пра адказнасць кінематографа ў прасоўванні каштоўнасцяў дэмакратыі і свабоды.

Як піша variety.com, многія прысутныя былі ўзрушаны з'яўленнем на экраіне Зяленскага, які гаварыў ад імя сваёй краіны, якая стрымлівае расійскую агрэсію. І некаторыя не маглі стрымаць слёзаў.

"Я ўпэўнены, што [расійскі] дыктатар прайграе, — працягваў украінскі прэзідэнт. — ...Мы пераможам у гэтай вайне. Слава Украіне!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі