Умоўны напад на гідраэлектрастанцыю на рацэ Нёман (фота)
На Гродзенскай ГЭС сёння прайшлі вучэнні.
Паводле іх плану, трое невядомых на маторнай лодцы падплылі да адміністрацыйнага будынка ГЭС і падпалілі яго, пасля чаго спрабавалі прабрацца на тэрыторыю. Аднак зламыснікі былі затрыманыя супрацоўнікамі Дэпартамента аховы МУС.
Іншая група парушальнікаў была затрыманая супрацоўнікамі прыродаахоўнай інспекцыі.
Наступныя вучэнні МУС збіраецца правесці такім чынам, каб пра іх загадзя ніхто не ведаў. Яны сталі б праверкай рэакцыі ў нестандартных сітуацыях, адзначае Першы тэлеканал.