Унучка Шушкевіча пачала галадоўку ў Варшаве
Каля будынка Еўракамісіі ў Варшаве пачалі галадоўку актывісткі "Моладзевага хабу" Стася Гліннік і Бажэна Шамовіч, піша "Наша Ніва".
Яны патрабуюць, каб еўрапейскія чыноўнікі ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Дарэчы, Стася Гліннік — унучка Станіслава Шушкевіча.
"Мая ўнучка робіць што хоча, яна вельмі самастойная. Стасі ўжо больш за 20 гадоў. Яна скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, атрымлівае завочна яшчэ адну адукацыю, працуе і сябе забяспечвае. Я не маю ніякага дачынення да яе выхадаў. Я б хацеў, каб яна нармальна працавала і жыла, але яна мне кажа: "Дзед, табе сорамна за мяне не будзе", — кажа Станіслаў Шушкевіч.
Пра ўнучку Станіслаў Шушкевіч кажа, што яна тройчы была пераможцай міжнародных школьных алімпіяд па біялогіі. "За гэта Лукашэнка падпісаў ёй такую паперку, што яна можа паступіць у любую беларускую ВНУ без уступных экзаменаў і з павышанай стыпендыяй. Яна паступіла на біяфак, але ўжо тады выходзіла на акцыі пратэсту, дык калі даведаліся, што ў яе дзед Шушкевіч, то пачалі цкаваць яе. У выніку яна кінула ўсё — і паехала ў Варшаву", — расказвае былы кіраўнік Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.