Упаўнаважаны ўрада Германіі назваў "поўным маразмам" публікацыі ў "СБ"
Упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску назваў "поўным маразмам" публікацыі ў "Советской Белоруссии", паведамляе БелаПАН. "Гэта нас расчароўвае, бо Германія праяўляе вельмі вялікую блізкасць да Беларусі на працягу апошніх гадоў. Менавіта Германія актыўна працавала над паляпшэннем адносін Беларусі і Еўрасаюза", — сказаў Лёнінг.
Ён падкрэсліў, што такія матэрыялы перашкаджаюць развіццю адносін. "Я поўнасцю аспрэчваю тое, што выказана ў публікацыях", — заявіў ён.
Ён падкрэсліў, што такія матэрыялы перашкаджаюць развіццю адносін. "Я поўнасцю аспрэчваю тое, што выказана ў публікацыях", — заявіў ён.