Упершыню на “Еўрабачанні” можа прагучаць песня на беларускай мове
У лік 15 прэтэндэнтаў на выхад у фінал адборачнага тура да “Еўрабачання-2008” трапіў вядомы гурт Палац. Сёння журы “Еўрафэсту” агучыла спіс магчымых прадстаўнікоў Беларусі на еўрапейскім песенным форуме. Як паведаміла Еўрарадыё выканаўчы прадзюсер “Еўрафэсту” Анастасія Ціхановіч, сярод паўфіналістаў — пяць мінулагодніх удзельнікаў. Гэта Віктар Пшанічны, Алена Валошына, Ганна Шаркунова, гурты Dali і Litesound.
Таксама ў паўфінал патрапіў гурт Палац, Руслан Аляхно, PinCode, The Champions, "По глазам", Юлія Гусева, Аксана Кавалеўская, Катрын, Gunesh і праект "Sкандал". З 15 паўфіналістаў толькі адзін удзельнік выконвае песню на беларускай мове — гэта "Палац". Яшчэ тры выканаўцы спяваюць па-руску, а астатнія — па-англійску.
Анастасія Ціхановіч нагадала, што ўжо 21 снежня будзе абрана тройка фіналістаў.
“21 снежня тэлегледачы змогуць дапамагчы аднаму з удзельнікаў прабрацца ў фінал. Усё, што тычыцца падзеяў у фінале і таго, хто ж пераможа, а адпаведна і прадставіць нашу краіну на Еўрабачанні, гэта застаецца за членамі журы”.