Упершыню ў Беларусі пройдзе рэгіянальны студэнцкі форум PR-спецыялістаў

Рэгіянальны студэнцкі форум маладых PR-спецыялістаў упершыню пройдзе ў нашай краіне. Напрыканцы лютага яго ўдзельнікаў збярэ Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Форум “PRвобраз-2007” прысвечаны Міжнароднаму году моваў, 880-годзю Гродна і дню нараджэння ўніверсітэта.

Вось што распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё пра запланаваныя мерапрыемствы адзін з іх арганіазатараў Сяргей Шмыроў:

“У праграме – майстар-класы, конкурсы піяр-праектаў , конкурсы аратарскага мастацтва і спічрайтынга. Увогуле форум прысвечаны сувязям з грамадскасцю і стане прыступкай да міжнароднага фэсту, які пройдзе у красавіку 2008-га года”.


Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі