Урад адмяніў абмежаванне на рост коштаў у 0,5% за месяц
17 красавіка ўрад адмяніў сваю ранейшую пастанову №184 ад 30 сакавіка 2020 года, якая абмяжоўвала рост цэн на тавары і тарыфы на паслугі — не больш за 0,5% за месяц.
Паведамляецца, што новая пастанова "прынятая з прычыны стабілізацыі цэнавай сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку". Дакумент набывае моц з дня афіцыйнага апублікавання.
Адзначым, што перад гэтым урад іншай пастановай увёў дзяржаўны кантроль за групай сацыяльна значных тавараў. У пералік трапілі 26 пазіцыяў: соль, мыла, запалкі, мяса, алей, масла, кансервы рыбныя і мясныя, яйкі, малако ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.