Урад паклапаціўся аб супрацоўніках заапаркаў і дзяржСМІ

Савет міністраў пастановай №15 зацвердзіў спецыяльны пералік тыпаў арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацыяў.  У гэты пералік уключаны тэатральна-відовішчныя арганізацыі, паркі культуры і адпачынку, заапаркі, рэдакцыі перыядычных выданняў, арганізацыі тэлебачання і радыёвяшчання, арганізацыі кінематаграфіі, якія ажыццяўляюць пракат і паказ фільмаў.

У выніку на названых супрацоўнікаў у сферы вызначэння памераў іх акладаў, прэмій і такога кшталту выплатаў будзе распаўсюджвацца адмысловае заканадаўства аб бюджэтніках.

Цікава, што ў адзін шэраг з забаўляльнымі арганізацыямі пастаўленыя і дзяржаўныя перыядычныя выданні, піша "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі