Урад павялічыў план будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай

Урад павялічыў план будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай

Урад Беларусі павялічыў аб'ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай у бягучым годзе. Такое рашэнне прынятае згодна з пастановай Саўміна ад 31 жніўня 2017 года №669, паведамляе БЕЛТА. Паводле дакумента, паміж рэгіёнамі будзе размеркавана 135 мільёнаў рублёў крэдытных рэсурсаў банкаў (ААТ "АСБ Беларусбанк" — Br60 млн, ААТ "Белаграпрамбанк" — Br75 млн). Аб’ем уводу жылля з дзяржпадтрымкай сёлета вырасце на 50,2 тысячы квадратных метраў, у тым ліку для шматдзетных — на 21 тысячу квадратных метраў.

Такім чынам, для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і якія будуюць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, у гэтым годзе будзе ўведзена 501,498 тысячы квадратных метраў жылля.

 Акрамя таго, пастановай замацавана нарматыўнае прадпісанне Мінбудархітэктуры вызначыць пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ісці з выкарыстаннем крэдытаў, частка працэнтаў па якіх (частка асноўнага доўгу) будзе пагашацца за кошт субсідый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі