Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў развіцця рэгіёнаў

Пастановай Рады міністраў ад 23 лютага № 227 зацверджаны план мерапрыемстваў на 2009 г. па выкананні праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх паселішчаў.

Прэс-служба Міністэрствы эканомікі адзначае, што ў план уключаныя меры па стварэнні новых вытворчасцяў, мадэрнізацыі дзейных вытворчасцяў з мэтай павелічэння выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і стварэнні новых працоўных месцаў; фінансаваму аздараўленню стратных арганізацый; развіццю малога бізнэсу; стабілізацыі сітуацыі на рынку працы ў малыхмясцовасцях. План мерапрыемстваў утрымлівае 35 даручэнняў органам кіравання і аблвыканкамам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі