Ураду прапануюць перавесці беларусаў на 7-гадзінны працоўны дзень

Арыгінальны варыянт антыкрызіснага плана прапанавала грамадскае аб'яднанне "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" - перавесці ўсіх беларусаў на 7-гадзінны працоўны дзень. Пры гэтым прапануецца захаваць памер заробку нізкааплочваемым катэгорыям працаўнікоў (да 500 тысяч рублёў).
Адзначым, што БНПА аб'ядноўвае сотні кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў прадпрыемстваў, арганізацый, навукоўцаў. Свой антыкрызісны план асацыяцыя збіраецца даслаць ва ўрад, паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі