Ураджэнец Беларусі баксёр Юрый Форман стаў чэмпіёнам свету
28-гадовы баксёр Юрый Форман заваяваў тытул чэмпіёна свету ў першай сярэдняй вазе (да 70 кг) па версіі WBA. У фінальным паядынку, які адбыўся ў Лас-Вегасе, Форман перамог пуэрта-рыканца Даніэля Сантаса. Адзначым, што на рахунку Формана 28 перамог і ніводнай паразы ў афіцыйных матчах.
Як паведамляе сайт cursorinfo.co.il, Юрый Форман ва ўзросце 9-ці гадоў рэпатрыяваўся з Беларусі ў Ізраіль (ён нарадзіўся ў Гомелі). Апошнім часам ён пераважна жыве і трэніруецца ў ЗША. Адначасова Форман навучаецца ў Яўрэйскім адукацыйным цэнтры ў Нью-Ёрку і ў будучым годзе атрымае званне равіна.
Глядзі таксама: Ураджэнец Беларусі з Нью-Ёрка можа стаць чэмпіёнам свету па боксе (фота)