Ураган выварочваў у Гомелі дрэвы (фота)
Надвячоркам 13 чэрвеня, падчас выпускных баляў ва ўсіх школах краіны,
у Гомелі разгуляўся моцны ўраган: сапраўднае стыхійнае бедства. Ураган выварочваў дрэвы, у большай частцы горада некалькі разоў за
вечар выключалася электрычнасць у дамах, а таксама, адпаведна, і ў
школах. Некалькі школаў у цэнтры горада былі вымушаныя весці выпускныя ў
літаральным сэнсе пры свечках, не выпускаючы выпускнікоў за
парог родных школ да канца мерапрыемстваў у мэтах перасцярогі.