Уручэнне прэміі "Люблю Беларусь" нарэшце адбылося
19 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру прайшло ўручэнне прэміі "Люблю Беларусь". Лаўрэаты атрымалі прэмію, так бы мовіць, з трэцяй спробы. Першыя два разы цырымонія была сарваная беларускімі ўладамі. Як паведамляе "Наша Ніва", першую прэмію ўручалі ў намінацыі "Змагар года". Яе заслужыў палітвязень Арцём Дубскі, а ўзнагароду атрымлівала яго маці Алена. Яна зазначыла, што для Арцёма гэта будзе вялікая падтрымка. Не змог з'явіцца на цырымоніі і рэжысёр "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін, бо гастралюе ў Францыі. Замест яго статуэтку атрымліваў Кірыл Ільніцкі.
Лаўрэат прэміі ў намінацыі "Pro-Belarus", пасол Швецыі Стэфан Эрыксан адразу пажартаваў: "Я падазраваў, што люблю Беларусь, а цяпер ведаю гэта напэўна".
"Палітыкам года" па версіі "Маладога фронту" прызнаны старшыня БНФ Аляксей Янукевіч. Таксама статуэткі атрымалі грамадская кампанія "Будзьма" і ініцыятар кампаніі "За альтэрнатыўную службу" Міхась Пашкевіч. А вось фанаты мінскага футбольнага клуба "Тарпеда" на ўзнагароджванне не прыйшлі.