Усе клубы КХЛ адкрыюць распранальні для СМІ
У новым сезоне Кантынентальная хакейная ліга абавяжа усе клубы зрабіць распранальні камандаў даступнымі для журналістаў пасля матчаў, паведамляе "Старонка хакею ў Беларусі". Гэта датычыць як гульняў рэгулярнага чэмпіянату, так і плэй-оф. Журналісты змогуць пагутарыць з гульцамі праз сем хвілінаў пасля заканчэня матчу. Агулам на інтэрв'ю будзе вылучацца 10 хвілінаў.
Дарэчы, шэраг камандаў ужо адкрылі свае распранальні для СМІ. Але большасць клубаў пазней адмовілася ад гэтай ідэі.
Дарэчы, шэраг камандаў ужо адкрылі свае распранальні для СМІ. Але большасць клубаў пазней адмовілася ад гэтай ідэі.