Усе затрыманыя падчас прадпрымальніцкай акцыі пратэсту выйшлі на волю
Усе, хто быў затрыманы сёння падчас акцыі прадпрымальнікаў, вызвалены без складання пратаколаў. Яшчэ ўдзень з Цэнтральнага РАУС адпусцілі Вольгу Казуліну, а таксама двух чалавек, якія ўдзельнічалі ў мітынгу.
Яшчэ пяць чалавек, сярод якіх вядомы палітык Аляксандр Мілінкевіч і адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, былі дапытаныя па крымінальнай справе, распачатай за мітынг 10 студзеня. Самым апошнім быў адпушчаны Аляксандр Макаеў. Паводле яго слоў следчыя вельмі падрабязна цікавіліся арганізатарамі акцыі 10 студзеня.
“Допыт праходзіў па мітынгу 10-га студзеня. У мяне пыталіся, хто арганізоўваў і г.д. То бок яны апытвалі па поўнай, па ўсіх накірунках: і што я рабіў 10 снежня, і нават маю біяграфію”.