Усебеларускі народны сход прызначылі на 6-7 снежня
Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года, паведамляе БелаПАН. Адпаведны ўказ падпісаў 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка. На абмеркаванне выносяць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 года. Таксама ўдзельнікі сходу маюць абмеркаваць праграму на наступную пяцігодку. Ва ўказе прапісаная і колькасць удзельнікаў сходу — 2,5 тысячы чалавек, вызначаныя найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу. Першы Ўсебеларускі народны сход адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года, за месяц да рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. Другі — 18 траўня 2001 года, за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў, трэці — 2-3 сакавіка 2006 года, за два тыдні да выбараў кіраўніка краіны.
Сёлета выбары пройдуць 19 снежня.
Сёлета выбары пройдуць 19 снежня.